Віншуем пераможцаў адкрытага абласнога літаратурнага конкурсу "Сям'я - аснова кахання і шчасця", прысвечанага 100-годдзю народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна
Савет Гомельскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі падвёў вынікі адкрытага абласнога літаратурнага конкурсу "Сям'я - аснова кахання і шчасця".
Прызнана лаўрэатам сярод дарослых, якія не з'яўляюцца сябрамі прафесійных літаратурных арганізацый Беларусі (1 месца), настаўнік рускай мовы і літаратуры ДУА "Недайская БШ" Галіцкая Мая Аляксандраўна.
Прызнана лаўрэатам сярод школьнікаў, навучэнцаў і студэнтаў ВНУ (2 месца) вучаніца 10 класа ДУА "Буда-Люшаўская СШ" Свірыдзенка Дар'я, настаўнік Лапікава Людміла Ігнацьеўна.
Віншуем лаўрэатаў, жадаем далейшых поспехаў!