Семінар правяла рэдактар аддзела навукова-педагагічнага часопіса «Народная асвета» Валатоўская Вольга Аляксандраўна.
На семінаре удзельнікі навучыліся выкарыстоўваць інфармацыйна-метадычныя рэсурсы часопіса «Народная асвета» для павышэння ўзроўню сваёй прафесійнай кампетэнтнасці, абагульняць вопыт работы школы і настаўніка для адлюстравання ў педагагічных СМІ, эфектыўна прымяняць алгарытм падрыхтоўкі навукова-метадычнага артыкула.
У праграму семінара таксама была ўключана прэзентацыя часопіса (знаёмства з інфармацыйна-метадычнымі рэсурсамі розных рубрык, спецыфікай падбору і рэдагавання матэрыялаў па абагульненні вопыту работы настаўнікаў і ўстаноў адукацыі ў цэлым, інавацыйных пляцовак, рэсурсных цэнтраў), а таксама практычныя заняткі з педагогамі па падрыхтоўцы тэкстаў артыкулаў для публікацыі ў педагагічных СМІ.
Удзел у семінары прынялі намеснікі дырэктароў школ, гімназій, метадысты ВМК, настаўнікі, якія працуюць над абагульненнем свайго педагагічнага вопыту (у тым ліку па выніках інавацыйнай дзейнасці).
<pre>
</pre>