Новости проекта
С 8 марта!
С Новым годом!
С Днем учителя!
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Адбыўся раённы этап абласнога конкурсу чытальнікаў “Захаваем свет разам!”

Дата: 27 марта 2019 в 12:55
269 просмотров

У адпаведнасці з загадам аддзела адукацыі, спорту і турызму Буда-Кашалёўскага райвыканкама ад 13.02.2019 №133 на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Пачатковая школа г.Буда-Кашалёва» 26.03.2019 адбыўся раённы этап абласнога конкурсу чытальнікаў «Захаваем свет разам!» (далей – конкурс) сярод вучняў VI-XI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

У конкурсе прынялі ўдзел 23 вучні, з якіх 6 з’яўляюцца вучнямі VI класа, 9 – VII класа, 1 – VIII класа, 2 – IX класа, 3 – X класа, 2– XI класа (дадатак 1).
Члены журы адзначылі лепшых чытальнікаў, якія змаглі выказаць мастацкую задуму аўтара і паказалі добрае валоданне беларускай мовай, з дзяржаўных устаноў адукацыі: «Дуравіцкая СШ», «Уваравіцкая СШ», «Патапаўскі ДС-СШ», «Гімназія г. Буда-Кашалёва», «СШ №1 г.Буда-Кашалёва», «Камунараўская СШ», «Узоўская СШ», «Крыўская СШ».
         Па выніках конкурсу лепшымі чытальнікамі прызнаны:
Петрачэнка Кацярына, вучаніца XI класа ДУА «Дуравіцкая СШ», настаўнік Кавалёва А.А.;
Казлова Марыя, вучаніца X класа ДУА «Уваравіцкая СШ», настаўнік Прышчэпава Г.В.;
Шыгалёва Ганна, вучаніца X класа ДУА «Патапаўскі ДС-СШ», настаўнік Капыловіч В.М.;
Палубец Марына, вучаніца VI «А» класа ДУА «Гімназія г.Буда-Кашалёва», настаўнік Ананьева І.В.;
Каваленка Ксенія, вучаніца VI «А» класа ДУА «СШ №1 г.Буда-Кашалёва», настаўнік Друзік А.І.;
Якіменка Кацярына, вучаніца X класа ДУА «Камунараўская СШ», настаўнік Жгарова В.М.;
Міхальчук Соф’я, вучаніца VIII класа ДУА «Камунараўская СШ», настаўнік Жгарова В.М.;
Кісялёва Ксенія, вучаніца VII класа ДУА «Узоўская СШ», настаўнік Іванешка Ж.В.;
Бульбо Яўгенія, вучаніца VII класа ДУА «Крыўская СШ», настаўнік Чарнякова Л.А.
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.